Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ПАДАЎ ДЭКЛЯРАЦЫЮ АБ СВАІХ ДАХОДАХ АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА?


Міхал Стэльмак, Менск

Кіраўніца аддзелу кантролю за дэкляраваньнем фізычных асобаў раённай інспэкцыі Ірына Тонкая распавяла:

(Тонкая: ) “Усе імкнуцца падаць своечасова”.

(Карэспандэнт: ) “Ці падаецца сёлета дэклярацыяў больш, як летась?”

(Тонкая: ) “Тая ж самая колькасць. Вось мы параўноўвалі і засьведчылі, што тая ж самая колькасьць грамадзянаў”.

(Карэспандэнт: ) “І яшчэ такое пытанне. Ці дэкляраваў свае леташнія даходы грамадзянін, ён жа кіраўнік краіны Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка?”

(Тонкая: ) “Я вам не магу такой інфармацыі даваць”.

Дэкляраваць свае даходы мусяць усе грамадзяне, якія атрымліваюць даходы зь некалькіх крыніцаў альбо з-за мяжы. Пра падатковую справаздачу Лукашэнкі пакуль што няма ніякіх зьвестак. Затое такія зьвесткі Беларускае тэлебачанне 29 лютага абнародавала пра аднаго з апазыцыйных дзеячаў — старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.

(Лябедзька: ) “Там проста хлусьня ўперамешку з фактамі, якія перамяшаныя ў часе, у прасторы, у сваёй адпаведнасьці рэаліям. Мае падатковыя дэклярацыі, таксама мытныя дэклярацыі — усё гэта калі-нікалі паказваюць на Беларускім тэлебачаньні. У нас існуюць двайныя ці трайныя стандарты. У апазыцыйных палітыкаў могуць паказаць усё — нават тое, чаго няма. А ў адносінах да першай асобы, натуральна, гэта закрытая тэма. Хаця ў той жа Польшчы, Літве, Латвіі сродкі, на якія жыве прэзыдэнт, ня ёсьць закрытай тайнай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG