Сустрэча генэральнага дырэктара “Белтрансгаза” Пятра Пётуха і старшыні праўленьня “Газпрома” распачалася сёньня пасьля абеду, і пакуль бакі ня здолелі вырашыць усе пытаньні. Але ж расейцы адзначаюць, што ў перамоўным працэсе ёсьць станоўчыя зрухі. У беларускім Міністэрстве энэргетыкі таксама спадзяюцца, што гэты раўнд перамоваў скончыцца падпісаньнем кантракту з “Газпромам”.
На сёньня газ у Беларусь дастаўляе кампанія “Транс Нафта”. Чарговы кантракт зь ёй заканчваецца ў гэтыя выходныя.