Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу, гэта – першапачатковае абвінавачаньне. Як правіла, гэты артыкул цягне за сабой дадатковае абвінавачаньне ў злоўжываньні службовым становішчам. Пракуратура лічыць даказаным факт хабарніцтва з боку Ягора Рыбакова. Цяпер сьледзтва будзе высьвятляць факты крадзяжоў і, як вынік, памер матэрыяльнай шкоды.
Нагадаем, 13 лютага Ягора Рыбакова, згодна з указам Лукашэнкі, зьнялі з пасады старшыні Белтэлерадыёкампаніі, а пракуратура Беларусі затрымала паводле падазрэньня ва ўчыненьні злачынства.
Суду будзе дастаткова толькі доказу ў хабарніцтве, каб пазбавіць Рыбакова волі тэрмінам да 10 гадоў і канфіскаваць ягоную маёмасьць.