Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЯ АПАЗЫЦЫЯ РАІЛАСЯ Ў ВІЛЬНІ


Уладзімер Глод, Менск

У сталіцы Літвы сабраліся прадстаўнікі выбарчых кааліцыяў “Пяцёрка+”, “Свабодная Беларусь”, “Маладая Беларусь”, дэпутацкай групы “Рэспубліка” ды іншых арганізацыяў. Быў прадстаўлены амаль увесь спэктар дэмакратычнай апазыцыі. У адрозненьне ад нядаўняга падобнага “круглага стала” у Рызе, гэтым разам амаль не было іншаземцаў.

У зьвязку з гэтым я спытаўся старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, які сэнс быў ехаць у Вільню, ці не прасьцей было б дыскутаваць у Менску.

(Лябедзька: ) “Вільня – гэта месца, дзе лёгка дыхаецца і дзе можна свабодна размаўляць паміж сабою, не баючыся, што нехта слухае, падглядвае, назірае. У Беларусі на сёньняшні дзень нават паразмаўляць з калегамі праблематычна. Таму ў Вільні. Шукаем пункты, дзе можа быць супольная дзейнасьць дзеля Беларусі. Ёсьць усе, хто заяўляюць аб апазыцыйнасьці рэжыму. Сустрэча завяршаецца сёньня, і, я думаю, будуць пэўныя пазытывы, нягледзячы на некаторыя складанасьці. Мы павінны знайсьці рэчышча, у якім пацячэ наша сумесная дзейнасьць. Такая наша задача”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG