Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЦЭНКУ “БЕЛТРАНСГАЗУ” ПРАВЯДЗЕ АДНА З НАЙБУЙНЕШЫХ АЎДЫТАРСКІХ КАМПАНІЯЎ СЬВЕТУ


РСЭ/РС

Хутчэй за ўсё, ацэншчык будзе выбраны з 4-х найбуйнейшых усясьветных аўдытарскіх кампаніяў. Паводле папярэдніх зьвестак, экспэртыза працягнецца ад трох да шасьці месяцаў і будзе каштаваць ад 50 тысячаў даляраў да аднога працэнта ад кошту прадпрыемства.

Намесьнік генэральнага дырэктара “Белтрансгазу” Станіслаў Гедрановіч паведаміў, што аўдыт кампаніі праводзіўся толькі айчыннымі аўдытарамі без уліку міжнародных стандартаў фінансавай справаздачы.

Нагадаем, што беларускі бок ацэньвае рынкавы кошт “Белтрансгазу” на 5 мільярдаў даляраў, а паводле “Газпрому”, рынкавая цана беларускай газатранспартнай сыстэмы – 600 мільёнаў даляраў. Паводле беларуска-расейскай дамовы ад 12 красавіка 2002 году сумеснае прадпрыемства на базе “Белтрансгазу” павінна было быць створанае да 1 ліпеня 2003 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG