Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКІЯ СТРАТЫ ПАНЯСЕ “ГАЗПРОМ” АД СПЫНЕНЬНЯ ТРАНЗЫТНЫХ ПАСТАВАК У ЭЎРОПУ ПРАЗЬ БЕЛАРУСЬ?


Юры Дракахруст, Прага

(Дракахруст: ) “Сп. Несьцераў, на Ваш погляд, як доўга можа “Газпром” цярпець страты ад спыненьня газавых паставак у Эўропу празь Беларусь?”

(Несьцераў: ) “Па першае сумна, што ўвогуле такое здарылася. Газавая вайна – ня мэтад рашэньня пытаньня. Я лічу, што мера, прынятая "Газпромам" – вымушаная , але пацярпелымі ў гэтым канфлікце, які, я спадзяюся, будзе кароткатэрміновым, будуць усе. Для Беларусі – гэта зіма, пагроза халодных дамоў, пагроза спыненьня часткі прамысловастьці. Плюс шкода міжнароднаму прэстыжу Беларусі, бо пацерпяць заходнія спажыўцы газу ў Эўропе. Гэта кепскі прэцэдэнт. У "Газпрома", зразумела, "выпадзе" ня ўвесь аб'ём 16 мільярдаў кубамэтраў экспарту. Калі б "Газпром" год не пастаўляў газ празь Беларусь, ён мог бы страціць 3 мільярды даляраў. Але гэта тэарэтычна . Частка патоку можа быць пераарыентаваная праз Украіну. Але і для "Газпрому" гэта кепскі прэцэдэнт. Дагэтуль спыненьня паставак расейскага газу ў Эўропу не было, і "Газпром" гэтым вельмі ганарыўся.

У пэўнай ступені пацерпяць спажыўцы, асабліва ў Польшчы, якія залежаць ад расейскіх пасавак газу на дзьве траціны, у меншай ступені Нямеччына. Але і для яе расейскі газ – 42% яе газавага балянсу. Гэты канфлікт нікому не на карысьць, і я не зьдзіўлюся, калі гэты канфлікт будзе вырашаны хутка. Прыйшоў час і палітычнай дамоўленасьці.

(Дракахруст: ) “Сп. Несьцераў, паводле Вашых ацэнак, як доўга Беларусь можа пражыць на запасах паліва, без расейскіх паставак газу?”

(Несьцераў: ) “Я мяркую, што ў Беларусі пазыцыі вельмі слабыя. Па-першае, бяз газу краіна доўга жыць ня зможа, запасы, як я ўяўляю, пры нармальным спажываньні ёсьць дзён на 10. Калі расьцягваць – крыху даўжэй, але магчымасьці замяшчэньня газу іншымі энэргарэсурсамі вельмі абмежаваныя. Плюс Беларусь стане аб'ектам ціску і з боку спажыўцоў газу. Беларусі трэба пераходзіць на рынкавую эканоміку і плаціць за газ гэтак жа, як яе суседзі».

(Дракахруст: ) “Сп. Піянкоўскі, на мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў “Белтрансгазе”, казаў пра магчымыя крокі Беларусі ў адказ на газавы ціск: гэта і расейскія ваеныя базы, і транзыт, і шмат што іншае. На Ваш погляд, ці пойдзе Лукашэнка гэтым шляхам, шляхам эскаляцыі канфлікту, ці пойдзе на саступкі?”

(Піянткоўскі: ) “Не, ён ня будзе саступаць. Ён што, згадзіцца быць сакратаром абкаму? Па-першае, гэта яму самому нецікава, а па-другое, яму гэтага не дазволіць і беларускае грамадзтва. Лукашэнка ў блізкім часе зьвернецца да Захаду, да найбліжэйшых суседзяў – да Літвы, да Польшчы, дапамагчы выратаваць беларускае насельніцтва, якое замярзае, і ідэю беларускай незалежнасьці.

У Лукашэнкі ёсьць адна сур’ёзная праблема – шмат людзей зьнікла падчас яго праўленьня. Гэта абмяжоўвае яго магчымасьці ў адносінах з Захадам. Але Захад можа паглядзець на гэтую праблему інакш: калі Беларусь пазбаўленая крыніцаў энэргіі, то дапамагаючы ёй, Захад дапаможа не Лукашэнку, а беларускаму народу, беларускай дзяржаве”.

(Дракахруст: ) “Сп. Піянткоўскі, які палітычны сэнс мае цяперашняя газавая вайна паміж Масквой і Менскам?”

(Піянткоўскі: ) “Мне здаецца, што гэта апошні акт у драме, а дакладней, у фарсе расейска-беларускага аб'яднаньня. Ваш прэзыдэнт на працягу 10 гадоў эксплюатаваў імпэрскія комплексы расейскай палітычнай эліты. Цяпер яны ўбачылі, што па-першае, Лукашэнка не абмяняе пасаду прэзыдэнта на пасаду сакратара менскага абкаму, па-другое, за гэтыя 10 гадоў значна вырасла нацыянальная самасьвядомасьць беларускага грамадзтва. Гэта выклікала вар’яцкае раздражненьне расейскай палітычнай эліты. Цяперашнія крокі наносяць эканамічную шкоду самой Расеі, але як гэта ўсё пачыналася псыхалягічным і палітычным абсурдам, гэтак жа і сканчаецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG