Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ ПАДТРЫМАЛІ АГУЛЬНАЦЫЯНАЛЬНЫ СТРАЙК


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Усе тры рэчавыя рынкі Пінску сёньня падтрымалі страйк прадпрымальнікаў і замест працы выйшлі сёньня да будынку, дзе месьціцца падатковая інспэкцыя гораду. Яны абвесьцілі, што выказваюць салідарнасьць з патрабаваньнямі прадпрымальнікаў Віцебску ды іншых гарадох Беларусі. Калі патрабаваньні прадпрымальнікаў ня будуць прынятыя, дык пінскія гандляры гатовыя падтрымаць сваіх калегаў і абвесьціць бестэрміновы страйк з 1 сакавіка 2004 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG