Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕЛАРУСІ СТВАРАЕЦЦА ДЭМАКРАТЫЧНЫ РУХ “ЗА ПЕРАМЕНЫ!”


Уладзімер Глод, Менск

Ідэя стварыць такое аб’яднаньне пачала высьпяваць яшчэ летась, гаворыць адзін зь сябраў аргкамітэту руху Яўген Лугін:

(Лугін: ) “Паступова мы прыйшлі да высновы, што нам трэба стварыць народны рух “За перамены!” менавіта на вось гэтым электаральным полі, якое складае прыкладна палову насельніцтва Беларусі. Гэта тыя людзі, якія ў свой час паверылі Лукашэнку, паверылі, што ён здольны вывесьці краіну з крызысу, падвысіць іх дабрабыт і гэтак далей. Але ішоў час, і яны пакрыcе пачалі расчароўвацца ў ягонай палітыцы”.

Таму прадстаўнікі аргкамітэту лічаць, што перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах можа атрымаць толькі той кандыдат, асоба якога прывабная для большасьці народу. Якімі якасьцямі павінна валодаць гэта асоба? На гэтае пытаньне Яўген Лугін адказвае так:

(Лугін: ) “Гэты чалавек мусіць адпавядаць тром найбольш характэрным асаблівасьцям. Першае, яго не павінны баяцца і ў асяродзьдзі Лукашэнкі, каб намэнклятура да яго магла ставіцца нармальна, і ў пэўны час яна магла бы яго і падтрымаць. Другая асаблівасьць — імя гэтага чалавека не зьвязанае ні зь цяперашняй уладай, ні з радыкальнай апазыцыяй. І вось гэты электарат, які расчараваўся ва ўладзе, павінен яго лічыць сваім чалавекам. І трэцяя асаблівасьць: апазыцыя таксама не павінна ставіцца да яго зь вялікім недаверам. Каб апазыцыя разумела: калі гэты чалавек прыдзе да ўлады, то ён ніколі курсу Лукашэнкі працягваць ня будзе”.

На думку сябраў аргкамітэту руху “За перамены!”, сярод якіх навукоўцы Радзім Гарэцкі, Генадзь Лыч, генэрал Яўген Бачароў ды іншыя, найбольш такім крытэрам адпавядае Аляксандар Ярашук. Стваральнікі новага руху лічаць вельмі важным тое, што ў іх будзе дастаткова часу — два гады, а ня некалькі месяцаў, як на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году для раскруткі дэмакратычнага кандыдата.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG