Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 9 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пралетарый”, 1934 год. Даклад Я.Рудзутака на XVII зьезьдзе ВКП(б):

“Адзінства ленінскай партыі спрабавалі расхістаць групоўкі: самага злоснага ворага ленінізма — Троцкага; незразумеўшых Леніна, спалохаўшыся грандыёзнага пляну рэканструкцыі народнай гаспадаркі Зіноўева, Каменева; пакінуўшых поле барацьбы і павярнуўшых сваю дробнабуржуазную, мяшчанскую зброю супроць партыі, спалохаўшыхся рашучага наступленьня супроць клясавага ворага Бухарына, Рыкава, Томскага… Гістарычная барацьба нашай партыі супроць дробнабуржуазных асколкаў і адрыжак, якія захаваліся ўнутры нашай партыі, а роўна і знаходзяцца па за ёю, поўнасьцю апраўдала формулу: “Хто ня з намі, той супроць нас”.

“Беларуская газэта”, 1944 год. З паседжаньня Беларускага Культурнага Згуртаваньня:

“Перапынены часта бурнымі воплескамі старшыня БКЗ сябра Беларускае Цэнтральнае Рады сп. Аўген Калубовіч адлюстраваў тэрарыстычныя мэтады большавікоў, якія ў 1917 годзе хоць і абяцалі ўсякія магчымыя свабоды, пазьней па барбарску нішчылі народную гаспадарку і нацыянальную культуру. Прамоўца ўспомніў аб тым, што 1,8 мільёнаў беларусаў было выслана ў сібірскія тундры і пустыні Казахстану, каб там згінуць ад галоднай сьмерці. Ён успомніў аб плянавым вынішчэньні беларускай інтэлігенцыі і паставіў Сталіну і ягоным рабскім катам пытаньне: хто іхным абяцанкам можа паверыць, калі яны цяпер патрабуюць выступаць зноў як “апякуны беларусоў”.

“Чырвоная змена”, 1964 год:

“Сёньня — старт рэспубліканскага месячніка па нарыхтоўцы і вывазцы на палі ўгнаеньняў, вапняковых матэрыялаў, збору попелу. Месячнік гэты камсамольска-маладзёжны. Ён пачынаецца рэспубліканскім маладзёжным нядзельнікам, прысьвечаным Пленуму ЦК КПСС, які заўтра пачынае сваю работу. Да цябе слова, малады хлебароб. Выходзь на працу ўдарную! Стаўка — на тэхніку, на веды, атрыманыя ў аграхімічнай школе, на чараўніцу-хімію. Камсамольцы і моладзь! Усе, як адзін, выйдзем на нядзельнік! Дадзім кожнаму гектару поўную меру ўгнаеньняў!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG