Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІРАЦКІЯ ЎЛАДЫ ПАЦЬВЯРДЖАЮЦЬ САПРАЎДНАСЬЦЬ ДАКУМЭНТУ, АПУБЛІКАВАНАГА Ў ГАЗЭЦЕ AL-MADA


Ул. інф.

Крол падкрэсьліў, што новы ірацкі ўрад будзе вольны ў выбары эканамічных партнэраў. Аднак амбасадар ня выключыў, што з былымі партнэрамі Беларусі ў Іраку, магчыма, здарылася пэўная трансфармацыя.
Зь некаторымі зь іх, напрыклад, з былым урадам Іраку, трансфармацыя здарылася сапраўды даволі істотная.

Мы ўжо паведамлялі пра публікацыю ў ірацкай газэце Al-Mada сьпісу кампаніяў і арганізацыяў, якія атрымлівалі кантракты на продаж нафты ад ураду Садама Хусэйна. Сёньня высокапастаўлены прадстаўнік міністэрства нафты Іраку паведаміў агенцтву Reuters, што сьпіс зьяўляецца сапраўдным.

Паводле зьвестак газэты Financial Times кіруючая Рада Іраку пачала дасьледаваньне ў сувязі з публікацыяй у Al-Mada. Расьследаваньнем зоймецца адмысловая камісія Рады. Амэрыканская адміністрацыя Іраку заявіла, што дасьледаваньне “нафтавага сьпісу” не ўваходзіць у кола яе паўнамоцтваў і павінна быць праведзенае сіламі іракцаў.

Нагадаем, што паводле газэты Al-Mada Хусэйн даваў хабар у выглядзе нафтавых паставак 270 кампаніям і арганізацыям з 50 краінаў сьвету. У сьпісе фігуруюць 6 атрымальнікаў зь Беларусі, сярод якіх – кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта, кампаніі “Белфарм” і “Лада”, а таксама дзьве беларускія палітычныя партыі.

Варта дадаць, што прыгаданыя ў сьпісе беларускія арганізацыі і кампаніі адхіляюць абвінавачваньні ў незаконых угодах зь Іракам Садама Хусэйна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG