З бачынаў выданьня без дазволу рэдакцыі быў выдалены матэрыял, прысьвечаны зьезду партыі БНФ, які адбыўся 20 сьнежня.
Супрацоўнікі друкарні ліквідавалі паведамленьне пра зьезд БНФ, а замест яго разьмясьцілі на другой паласе газэты рэклямны блёк з тэлефонамі рэклямнага аддзелу газэты і подпісам "Тут магла быць ваша рэкляма".
Штотыднёвік, наклад якога складае 3,5 тысячы асобнікаў, выходзіць па-беларуску, у райцэнтры Глыбокае і распаўсюджваецца ў заходніх раёнах Віцебскай вобласьці.