Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 2 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Камунар Магілеўшчыны”, 1934 год:

“Даклад т.Сталіна калгасьнікі калгасу “Ударнік” Грэбянеўскага сельсовета адзначылі ўзмацненьнем баявой падрыхтоўкі да вясны. Дзякуючы добраму догляду ўся цягавая сіла на сёньняшні дзень сярэдняй і вышэй сярэдняй упітанасьці. Адрамантавана поўнасьцю збруя 14 плугоў. Рамонт 15 запасных плугоў і ўсіх цялег калгасьнікі абавязаліся скончыць да 10 лютага і да 5 лютага поўнасьцю вывезьці ўвесь гной… Распрацоўка даклада т.Сталіна ў калгасе была арганізавана пры шырокім удзеле аднаасобнікаў. У выніку гэтага 14 аднаасобных гаспадарак уступілі ў калгас”.

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“Савецкі ўрад і Камуністычная партыя праяўляюць штодзённы клопат аб паляпшэньні ўмоваў і аблягчэньні працы савецкіх людзей. Калі ўзяць, прыкладам, сельскую гаспадарку Беларусі, дык тут у параўнаньні з даваенным часам колькасьць камбайнаў вырасла амаль у пяць разоў, машынаў ачысткі зерня — у 6,5 разу, парк малацілак павялічыўся на 152%. Сотні новых дасканалых станкоў і мэханізмаў, пастаўленых на службу вытворчасьці, зрабілі працу савецкага чалавека бясьпечнай. А ў ЗША, напрыклад, за пэрыяд 1951–1952 гг. па віне прадпрымальнікаў, якія па-зьверску эксплюатуюць працоўных і імкнуцца атрымаць найвялікшыя прыбыткі, ад няшчасных выпадкаў загінула 31 тысяча рабочых”.

“Народная газета”, 1994 год. Выступ М.Грыба пасьля ягонага выбраньня Старшынём Вярхоўнага Савету Беларусі:

“Зьвяртаючыся да апазыцыі, хачу нагадаць, што толькі сумеснымі намаганьнямі мы выйдзем з гэтага цяжкага становішча, у якім усе апынуліся. Я не заклікаю да аднагалоснасьці, але я супраць крытыкі дзеля крытыкі. Я заклікаю на справе, а не на словах паказаць і даказаць, што мы заклапочаны лёсам народу. Нас выратуе толькі кансалідацыя, а не канфрантацыя. Важную і пачэсную ролю ў аб’яднаньні людзей, у паслабленьні грамадзкай напружанасьці могуць і абавязаны выканаць сродкі масавай інфармацыі. Няхай пяро будзе вострым, але сумленным!”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG