Паводле Генадзя Нявыгласа, “у гэтым пытаньні засталося вырашыць толькі тэхнічныя праблемы“. Таксама бакі дамовіліся аб пастаўках у Беларусь па ўнутраных коштах запчастак для вайсковай тэхнікі, якая не прадаецца ў трэція краіны.
Уладзімер Рушайла заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што падчас ягонага візыту ў Беларусь ў асноўным вырашалася, як Расея і Беларусь сумесна могуць адказаць на пашырэньне НАТО на ўсход і разьмяшчэньне базаў альянсу побач зь межамі Беларусі.