Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАКУРАТУРА БЕЛАРУСІ НЕ ВЯДЗЕ ПРАВЕРКІ НАФТАВЫХ КАНТРАКТАЎ БЕЛАРУСКІХ ФІРМАЎ З ІРАКАМ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Прэсавы сакратар Міністэрства эканомікі Беларусі Натальля Пацейка заявіла, што ёй невядома, ці правярае хто ў міністэрстве кантракты беларускіх фірмаў з Іракам. А Міхаіл Сухінін, кіраўнік управы Міністэрства юстыцыі Беларусі, якое рэгіструе палітычныя партыі, паведаміў, што ўвогуле ня ведае пра датычнасьць беларускіх палітычных арганізацыяў да гандлю ірацкай нафтай.

Паводле ірацкіх крыніцаў, шэсьць беларускіх фірмаў і арганізацыяў купілі й перапрадалі ірацкую нафту, скарыстаўшыся праграмай ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”. Аднак у Беларусі гэтыя зьвесткі пацьвердзіліся толькі часткова. У фірме “Белфарм” пацьвердзілі, што пастаўлялі ў Ірак гуманітарныя тавары, але нібыта расплаціліся зь фірмай ня нафтай — грошы заплаціла ААН.

Лідэр Камуністычнай партыі беларускай Сяргей Калякін згадаў, што ягоная партыя садзейнічала адной расейскай фірме ў пастаўках невялікай партыі лекаў у Ірак, але нібыта ніякіх прыбыткаў з гэтага КПБ ня мела. Цалкам абверг зьвесткі пра ўдзел у нафтавых угодах лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч. Між тым, былы ягоны намесьнік Алег Маркевіч пацьвердзіў, што такія ўгоды былі, і выказаў падазрэньні, што С.Гайдукевіч меў з гэтага нейкую карысьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG