Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПІНСКАЯ АПАЗЫЦЫЯ ПАТРАБУЕ АДСТАЎКІ КІРАЎНІКА ГОРАДУ


Антон Каляда, Пінск

Васьмёра пікетоўцаў разьмесьціліся на вуліцы Пушкіна — гэта ўскраіна гораду. Яны трымалі ў руках плякаты: “Не — дыктатуры”, “Работу выканкаму — пад кантроль пінчукоў”, “Васіль Шуст — у адстаўку”, “Службовы транспарт — толькі па прызначэньні”.

Акцыя прымеркаваная да 9-годзьдзя знаходжаньня ва ўладзе старшыні гарвыканкаму Васіля Шуста. Паводле словаў удзельніка акцыі Сяргея Касьцюковіча, вынікам гэтых дзевяці гадоў сталіся “цёмныя вуліцы, разьбітыя дарогі, самыя высокія ў рэгіёне цэны на харчы, тое, што платныя мэдыцына ды адукацыя засталіся толькі на паперы, высокі ўзровень беспрацоўя, з-за чаго тысячы пінчукоў вымушаныя пакідаць горад у пошуках працы”. Пра тое ж Сяргей Касьцюковіч казаў журналісту мясцовага тэлебачаньня, што апэратыўна прыбыло да месца падзеі.

Яшчэ празь некаторы час зьявіўся начальнік аддзелу інфармацыі гарвыканкаму Ўладзімер Федаровіч. Аднак ён да пікетчыкаў не падыходзіў. Перакінуўся словам-другім зь міліцыянтамі, што дзяжурылі непадалёку, і зьехаў.

Міліцыянты паводзілі сябе спакойна. А калі пікетоўцы пачалі праз гадзіну згортвацца, падышлі й падзякавалі за тое, што тыя не парушалі закону. На працягу акцыі да яе ўдзельнікаў зьвярнуліся са словамі падтрымкі каля пятнаццаці чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG