Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАВААБАРОНЦУ АКСАНУ НОВІКАВУ ЗНОЎ ПАКАРАЛІ ШТРАФАМ


Любоў Лунёва, Менск

Аксана Новікава адмовілася адказваць на пытаньні судзьдзі. Яна патлумачыла, што гэта, на яе думку, ўсё роўна не паўплывае на прысуд, бо яе і так аштрафуюць за правядзеньне пікету. Нагадаем, Аксана напярэдадні Новага году перад будынкам Фрунзенскага суду Менску стала з плякатам: “Нам патрэбны суд прысяжных”. Яе затрымалі і склалі пратакол за правядзеньне не дазволенага ўладамі пікету. Суд пакараў Аксану штрафам на 200 мінімальных заробкаў (гэта каля 1 600 даляраў).

Два тыдні таму Савецкі суд Менску пакараў Аксану Новікаву за арганізацыю моладзевай акцыі 24 лістапада, прысьвечанай гадавіне рэфэрэндуму 1996 году, штрафам 4 375 000 рублёў. Аксана Новікава нідзе не працуе і мае маленькую дачку. Вось як яна пракамэнтавала гэтыя прысуды Радыё Свабода:

(Новікава: ) “Літаральна на днях мне прысудзілі штраф 4 375 000 рублёў, а сёньня чарговы штраф — 3 500 000 рублёў. Магчыма, яны ўсур’ёз лічаць, што я аддам гэтыя грошы, улічваючы сярэдні заробак у Беларусі, тое, што я нідзе не працую і ў мяне маленькае дзіця. Я лічу, што судзьдзям абсалютна ўсё роўна, выканаю я гэты прысуд ці не”.

Крымінальную справу Аксаны Новікавай за абразу Аляксандра Лукашэнкі Фрунзенскі суд Менску перадаў у амністыйную камісію. Ня выключана, што на рашэньне камісіі паўплываюць адміністрацыйныя прысуды. У такім разе Аксану Новікаву могуць на два гады накіраваць у жаночую калёнію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG