Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“КАМУШЭНКАЛАНД”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Гэтым разам у артыкуле пра Беларусь журналісты часопісу “Wprost” вырашылі не рабіць ніякіх уласных камэнтароў, але пад вялікім здымкам з адной з акцыяў пратэсту апазыцыі, удзельнікі якой нясуць вялізны плякат з выявамі Сталіна, Гітлера і Лукашэнкі, зьмясьцілі словы вядомых палітыкаў Вінцука Вячоркі і Стантслава Шушкевіча.

Паводле лідэра БНФ, Польшча мусіць ня даць Захаду забыцца на тое, што цяпер большасьць беларусаў – каля 60%, нягледзячы на прарасейскую і антызаходнюю афіцыйную прапаганду, хацелі б далучэньня сваёй краіны да Эўрапейскага Зьвязу. Гэта ўдвая болей, чым яшчэ два гады таму.

Вінцук Вячорка адзначае, што ў часе дэбатаў у АБСЭ і Радзе Эўропы ў справах парушэньня правоў чалавека ў Беларусі голасу Польшчы амаль не чуваць, у той час, як беларусы разьлічваюць, што суседняя краіна будзе ў пэўным сэнсе адвакатам будучай дэмакратычнай Беларусі ў Эўропе.

Акрамя гэтага, Польшча як калыска дэмакратычных пераменаў у рэгіёне ёсьць добрым прыкладам для беларусаў, які паказвае, што разьвітаньне з камунізмам цалкам магчымае.

Іншы апазыцыйны палітык – Станіслаў Шушкевіч на старонках часопіса “Wprost” адзначае, што беларусы цяпер патрабуюць дапамогі Польшчы ў першую чаргу ў спыненьні інфармацыйнай блякады жыхароў краіны.

Паводле лідэра Сацыял-дэмакратычнай грамады, больш за ўсё беларусы патрабуюць цяпер менавіта незалежнай інфармацыі, бо афіцыйныя мэдыі пішуць і гавораць толькі пра тое, пра што ім дазваляецца зьверху.

Аднак, нават у такой сытуацыі, адзначае Станіслаў Шушкевіч, цяпер Аляксандар Лукашэнка, як ніколі дагэтуль, ня можа быць упэўнены ў тым, што беларускі народ яго падтрымлівае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG