Супрацоўніца прэсавай службы кабінэту міністраў Эва Паржэзава з нагоды сустрэчы сказала:
(Паржэзава: ) “Старшыня ўраду Ўладзімер Шпідлы заўтра, 20 студзеня сустрэнецца з прадстаўнікамі парлямэнцкай групы “Рэспубліка”, якія адмаўляюцца быць прыстасаванцамі ў дачыненьні да цяперашняга рэжыму беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Галоўнымі палітычнымі прыярытэтамі групы “Рэспубліка” зьяўляюцца ахова правоў чалавека, забесьпячэньне свабодных выбараў, разьдзяленьне паўнамоцтваў паміж рознымі галінамі дзяржаўнай улады, а таксама ўзмацненьне ролі ўраду й парлямэнту. Сябры парлямэнцкай групы лічаць рэалізацыю гэтых прыярытэтных накірункаў асновай ліквідацыі замежнапалітычнай ізаляцыі Беларусі”.