Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ СУПРАЦОЎНІКІ ДАІ АБВЕСЬЦІЛІ ПРА ЎВЯДЗЕНЬНЕ ШТРАФАЎ ЗА НЯЯКАСНУЮ РАСЧЫСТКУ СЬНЕГУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

З 19 па по 31 студзеня віцебскія супрацоўнікі ДАІ, а таксама супрацоўнікі прадпрыемстваў “Віцебскаўтадар” ды “Аблдарбуд” зьбіраюцца кантраляваць працу камунальныя службаў, якія мусяць забясьпечыць своечасовую расчыстку дарог ад сьнегу. Таксама будзе ўлічвацца і стан дарогі або шашы: яны мусяць быць абавязкова пасыпаныя пяском або пясчана-саляной сумесьсю. За няякаснае выкананьне службовых абавязкаў адказныя асобы будуь пакараныя штрафамі ад 50 да 85 тысяч рублеў.

Гэткія надзвычайныя захады выкліканыя тым, што цягам апошняга тыдня рэзка ўзрасла колькасьць аварыяў на дарогах Віцебшчыны: па вобласьці прайшлі моцныя сьнегапады, да якіх аказаліся не гатовыя камунальныя службы. Сьнегавыя заносы, асабліва на невялікіх сельскіх дарогах, істотна замінаюць транспартнаму руху. На Браслаўшчыне быў увогуле зафіксаваны беспрэцэдэнтны выадак: 18-гадовы нецьвярозы хлопец, вяртаючыся дахаты, паваліўся ды заснуў на ўзбочыне дарогі, і яго тут жа замяло сьнегам. Тым часам кіроўца МАЗу, прыняўшы сьнежную гурбу на дарозе за звычайны сумёт, пераехаў хлопца, які быў дастаўлены ў шпіталь са шматлікімі пераломамі чэрапу ды рэбраў.

Паколькі ў камунальых службаў бракуе тэхнічных магчымасьцяў ды паліва, а штрафныя санкцыі за нясвоечасовую расчыстку дарог ад сьнегу сталіся рэальнай пагрозаю, некаторыя раённыя кіраўнікі ўжо сёньня стварылі надзвычайныя штабы дзеля барацьбы з наступствамі сьнегападаў. Так, старшыня Аршанскага райвыканкаму Ўладзімер Адашкевіч асабіста кантралюе стан дарогаў, загадаўшы далучыцца да ўборкі сьнегу ўсім найбольш мэханізаваным прадпрыемствам раёну, а таксама папрасіўшы дапамогі ад найбліжэйшых вайсковых частак.

Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што на сёньняшні дзень змаганьне са сьнегам ідзе вельмі імпэтна, бо пагроза штрафаў падзейнічала. Пакуль што пакараных няма, але асноўныя вынікі праверак на дарогах будуць падведзеныя пазьней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG