Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІДЭР ПЕРАДВЫБАРЧАГА БЛЁКУ “МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ” П.СЕВЯРЫНЕЦ НАВЕДАЎ ВІЦЕБСК


Браніслава Станкевіч, Віцебск

У часе гаворкі спадар Севярынец заўважыў, што зьбіраецца найбліжэйшым часам сустрэцца з моладзьдзю ва ўсіх найбуйнейшых беларускіх гарадах, каб паразмаўляць пра будучыя выбары ў Палату прадстаўнікоў. А на Віцебск, свой родны горад, ён ускладае ў пэрспэктыве будучых выбараў самыя вялікія надзеі.

(Севярынец: ) “У Віцебску чакаецца найбольш масавае вылучэньне кандыдатаў ад “Маладой Беларусі”, мы гатовыя “закрыць” усе акругі. Я гатовы вылучацца тут асабіста, і думаю, што мы здольныя паказаць прыклад у адным асобна ўзятым горадзе! Што да іншых гарадоў, дзе мы гатовыя “закрыць” большасьць, або ўсе акругі — гэта Менск, гэта Берасьце, мяркуем цяпер пра Горадню, Жодзіна… Прынамсі, у гэтых гарадах мы будзем самым сур’ёзным чынам настройвацца на перамогу. Сіламі “Маладой Беларусі”! Пераважна гэта ўсё маладыя, але ўжо дасьведчаныя палітыкі, якія раней працавалі на падхваце ў старэйшых, спрабавалі прабіцца самі, і разам з усёй краінай цярпелі паразу. Цяпер мы спадзяемся на перамогу, прычым вырашальны бой мусім даць зараз”.

У якасьці канкрэтнага сродкаў працы “на перамогу” Павал Севярынец прапанаваў выкарыстаць досьвед акцыяў “Ад дзьвярэй да дзьвярэй”, калі кандытат і ягоная каманда асабіста сустракаюцца з жыхарамі свае акругі, каб ужо на перадвыбарчым этапе супольна вырашаць нейкія праблемы. Гэткая стратэгія ў Віцебску ўжо апрабаваная: менавіта дзякуючы непасрэдным зносінам са сваімі патэнцыйнымі выбарцамі, у часе мінулых мясцовых выбараў у Віцебскі гарсавет удалося прайсьці Вользе Карач, якая апынулася там адзіным дэпутатам ад апазыцыі.

Штопраўда, дзеля падобнае працы неабходная значная колькасьць людзей, тым часам як увесь блёк “Маладая Беларусь” на сёньняшні дзень складаецца з 29 асобаў. Аднак Павал Севярынец адзначыў, што два дні таму іх было ўсяго 27, і ў “Маладой Беларусі” ёсьць вялікія пэрспэктывы росту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG