А вось што згадалі тыя, хто памятае візыт Біла Клінтана
(Спадар: ) “Гэта ўжо была даўна, і ўсё забыта. Адносіны з Амэрыкай у нас цяцер даволі напружаныя. Я лічу, што амэрыканцы тады проста хацелі, каб мы вывелі зь Беларусі ядзерную зброю. А цяпер, калі мы гэта зрабілі, ім на нас напляваць”.
(Спадарыня: ) “Я ў газэтах чытала, але асабіста са спадаром Клінтанам ня мела ніякіх зносінаў”.
(Хлопец: ) “Так, было тут вельмі шмат снайпэраў на дахах”.
(Спадар: ) “Памятаю, Кебіч і Шушкевіч прымалі яго тут на Круглай плошчы”.
(Пэнсіянэр: ) “Памятаю, сустракаўся ён з нашай моладзьдзю ў Акадэміі, з кіраўніцтвам, з апазыцыяй”.
Пасьля таго візыту прэзыдэнта ЗША ніводзін зь лідэраў заходніх краінаў у Менск больш не прыяжджаў. Вось што думаюць людзі аб тым, чаму так адбылося:
(Спадарыня: ) “Відаць, адносіны не настолькі добрыя, каб адзін да аднаго езьдзіць у госьці. Можа, што й зьменіцца з часам”.
(Пэнсіянэрка: ) “На мой погляд, перш за ўсё гэта тлумачыцца тым, што заходнія дзяржавы не прызнаюць нашага цяперашняга ўраду. Яны не задаволеныя становішчам у Беларусі. Яны хацелі бы, каб мы пайшлі іншым шляхам рэформаў”.
(Спадар: ) “Відаць, з-за такой зьнешняй палітыкі”.
(Спадарыня: ) “Вы ведаеце, відаць, няма ў нас сяброўскіх адносінаў”.
(Хлопец: ) “Ім не падабаецца палітыка нашай дзяржавы”.
(Хлопец: ) “Беларусь ня ёсьць важнай для лідэраў буйных заходнеэўрапейскіх краінаў ці ЗША. Чаго ім сюды ехаць, што тут можна зрабіць? Няма пра што дамаўляцца, няма пра што размаўляць. Чаго ехаць? А таксама кожны такі візыт — гэта ж палітычная справа, якую распрацоўваюць задоўга да таго, як яна адбудзецца. І плянуецца, і эфэкт пралічваецца. Што будзе, калі лідэр буйной заходняй дзяржавы прыедзе сюды? Гэта будзе сьведчыць аб тым, што яны, можа, не падтрымліваюць рэжым, але гатовыя да нейкіх працоўных адносінаў зь ім. У той жа час сваёй зьнешняй палітыкай яны дэманструюць, што не гатовыя да такіх адносінаў, калі ў Беларусі не адбудзецца зьменаў”.
Гэткія былі адказы людзей на пытаньне “Чаму ў Менск больш не прыяжджаюць лідэры заходніх краінаў?”