Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКАЎ ГУТМАН ПРАЦЯГВАЕ ГАЛАДОЎКУ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Якаў Гутман распачаў галадаваньне 14 студзеня, адразу пасьля таго, як быў затрыманы за правядзеньне несанкцыянаванага пікету насупраць будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. За гэтую акцыю суд афіцыйна папярэдзіў спадара Гутмана.

Прэзыдэнт Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў ня надта спадзяецца, што ўлады зьвернуць увагу на ягоную галадоўку. Ён гаворыць, што пайшоў на гэты крок, бо нехта ж у Беларусі павінен пратэставаць супраць праяваў антысэмітызму. Якаў Гутман не выключае, што зноў выйдзе ў пікет да будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG