Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫ АКТ ВАНДАЛІЗМУ Ў КУРАПАТАХ


Севярын Квяткоўскі, Курапаты

Крыжовая алея ў Курапатах выглядае ўрачыста пад ялінамі, густа прыцярушанымі сьнегам. Сябры КХП-БНФ прыйшлі адзначыць дзясятыя ўгодкі візыту Біла Клінтана і ўсталяваньня памятнага знаку ў выглядзе лавы з надпісам “Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі беларускаму народу”. Перад пачаткам урачыстасьці людзі, якія прыйшлі ў Курапаты, абураюцца ўбачаным:

(Спадарыня: ) “Гэта дзікунства і жах, вось гэта ўсё”.

Сьледам да лавы ўскладаюць вянок, перавіты бел-чырвона-белай стужкай, і кветкі. Кажа сакратар управы КХП-БНФ Алесь Чахольскі:

(Чахольскі: ) “Мы памятаем пра гэтае дзесяцігодзьдзе. Мы з вамі прыйшлі адаць даніну павагі амэрыканскаму народу, які ведае і памятае, што на Зямлі ёсьць Беларусь. Што на беларускай зямлі ёсьць Курапаты: месца, дзе расейскімі бальшавікамі закатавана больш за 250 000 нашых лепшых сыноў і дачок”.

Лёс памятнага знаку цягам гэтых дзесяці гадоў быў складаны. Распавядае старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Курапаты” Вацлаў Нямковіч:

(Нямковіч:) “Першы раз парушылі гэтую лаву ў 1997 годзе. Тады яе ламалі шмат разоў. Прыйдзеш, а там адбіты кавалачак. Чатыры разы, калі лічыць і сёньня, ламалі толькі за апошнія тры гады”.

Алесь Чахольскі прыгадаў пра другое нараджэньне памятнага знаку:

(Чахольскі: ) “Пасьля першага вандалізму, калі лава была скрадзеная, разьбітая, адрэстаўраваная, два гады таму ў такія ж студзеньскія дні амбасадар ЗША Майкал Козак адкрываў адрэстаўраваную лаву”.

Угодкавая імпрэза скончылася выкананьнем гімну “Магутны Божа” ля галоўнага помніка Курапатаў — Крыжа пакутнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG