Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК ПЕРАКРОЙВАЛІ АДМІНІСТРАЦЫЙНУЮ МАПУ БЕЛАРУСІ


Юры Сьвірко, Менск

8 студзеня 1954 году ў Беларусі адбылося ўзбуйненьне абласьцей — замест 12 іх стала 7. Скарачэньне тлумачылі неабходнасьцю зьменшыць армію бюракратаў, палепшыць кіраваньне рэгіёнамі. Насамрэч тэрытарыяльную структуру Беларусі неўзабаве пасьля сьмерці Сталіна вырашылі падагнаць пад агульнасавецкія стандарты, бо ў Расеі вобласьці былі большыя. У хрушчоўскі час экспэрымэнты зь беларускімі абласьцямі й скончыліся, калі скасавалі Маладэчанскую вобласьць, бо яе цэнтар быў надта блізка да Менску. Цяпер найбліжэйшы да сталіцы абласны цэнтар — Магілёў, ад якога да Менску 200 кілямэтраў.

Навукоўцы адзначаюць, што ўсе іншыя абласныя цэнтры знаходзяцца на вонкавых межах Беларусі — Берасьце й Горадня на заходняй, Віцебск і Гомель на ўсходняй. Некаторыя раёны гэтых абласьцей разьмешчаныя на адлегласьці 230–250 кілямэтраў ад сваіх абласных цэнтраў. У зоне дзьвюхгадзіннай транспартнай даступнасьці 11 вялікіх гарадоў Беларусі жыве менш за 2 мільёны чалавек, у тым ліку менш за 1 мільён сельскіх жыхароў. Сфэра паслугаў там вельмі кепская, што вядзе да заняпаду большасьці малых райцэнтраў — насельніцтва адтуль зьяжджае. Хаця зусім нядаўна на Гомельшчыне прапанавалі аб’яднаць некалькі чарнобыльскіх раёнаў, мясцовыя саветы выступілі супраць гэтай ідэі.

Намесьнік дырэктара НДІ горадабудаўніцтва Зьміцер Семянкевіч распавёў, што месяц таму Аляксандру Лукашэнку передалі новую канцэпцыю адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі. Навукоўцы заклікаюць да зьменаў у гэтым падзеле, але лічаць, што трэба сем разоў адмераць, перш чым рэзаць тэрыторыю на новыя вобласьці.

(Семянкевіч: ) “Пад гэтым “сем разоў адмераць” мы разумеем — усё ж такі дакладна разабрацца з функцыямі, хто за што адказвае: дзяржава, вобласьць, раён, мясцовае самакіраваньне (сельсавет) і гэтак далей. Як толькі гэтыя пытаньні ў грамадзтве будуць адрэгуляваныя, тады можна й краіць ужо”.

Аднак Аляксандар Лукашэнка раней выказваўся за захаваньне старой, савецкай структуры з шасьці абласьцей. Хаця падчас перабудовы быў афіцыйна прызнаны той факт, што адміністрацыйны падзел Беларусі не адпавядае яе патрэбам. Паводле распрацаванай тады схемы пэрспэктыўнай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі, трэба мець 20 вялікіх тэрытарыяльных сыстэм (якія на пачатку 1990-х гадоў прапаноўвалі назваць паветамі). Іх цэнтрамі былі бы ўсе цяперашнія абласныя гарады, усе былыя абласныя цэнтры (Бабруйск, Баранавічы, Мазыр, Маладэчна, Полацак, Пінск), а таксама Барысаў, Ворша ды Слуцак альбо Салігорск. Апошнюю пяцёрку прапанаваных павятовых цэнтраў складаюць гарады Глыбокае, Жлобін, Жыткавічы, Крычаў і Ліда.

Сьвежая схема адміністрацыйнага падзелу Беларусі прапаноўвае два мажлівыя варыянты рэформы, кажа Зьміцер Семянкевіч:

(Семянкевіч: ) “У адным варыянце 24 вобласьці, то бок кожны вялікі горад і вакол яго вобласьць, а другі варыянт захоўвае цяперашнюю карціну, толькі зь невялікімі зьменамі межаў — мажліва, будуць вобласьці, дзе цэнтрам стане Полацак ці Наваполацак, і Мазырская”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG