Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМЁР ЯНКА ЮХНАВЕЦ


Сяргей Навумчык, Прага

Янка Юхнавец нарадзіўся ў вёсцы Забродак Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Пад час Другой Усясьветнай вайны быў арыштаваны СД, летам 44-ага вывезены ў Нямеччыну. Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўнівэрсытэце ў Мюнхене.

Аўтар зборнікаў паэзыі “Шорах моўкнасьці”, “Новая элегія”, “Калюмбы”, празаічных твораў, значная частка якіх яшчэ не надрукаваная.

Пра ролю Янкі Юхнаўца ў беларускай літаратуры гаворыць Уладзімер Арлоў:

(Арлоў: ) “Янка Юхнавец быў адным з найарыгінальнейшых літаратараў беларускай эміграцыі. Ягоная творчасьць, якая мела моцную філязофскую падкладка, ёсьць зьяваю ня толькі літаратурнаю, але і здабыткам беларускага мысьленьня 20-га стагодзьдзя. У 1994 годзе мне пашчасьціла быць рэдактарам кнігі Янкі Юхнаўца "Сны на чужыне", якой выдавецтва "Мастацкая літаратура" распачала сэрыю "Галасы беларускага замежжа". Але гэта быў, паўтараю, 1994 год. Зьмянілася ўлада ў Беларусі, зьмянілася культурная сытуацыя, і сэрыя "Галасы беларускага замежжа" была неўзабаве зачыненая. Можна выкрасьліць з выдавецкіх плянаў кнігі нашых пісьменьнікаў эмігрантаў, але нельга іх выкрасьліць зь беларускай літаратуры, і напісанае Янкам Юхнаўцом назаўсёды застанецца ў нашай літаратуры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG