Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 7 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“Вялікай гаспадаркай валодае Берасьцейская абласная аўтатранспартная кантора. 13 вялікіх камфартабэльных аўтобусаў “ЗИС-155”, 19 машынаў “ГАЗ-13-30”, 41 легкавое і 3 грузавыя таксі штодзённа развозяць пасажыраў ва ўсе кірункі гораду і ў раёны… Мы, камсамольцы, зробім усё для культурнага абслугоўваньня пасажыраў. Але ёсьць і ў нас некаторыя прэтэнзіі да пасажыраў. Асобныя грамадзяне ў аўтобусах часам парушаюць грамадзкі парадак, грубіяняць кандуктарам. Барацьба за паляпшэньне культурнага абслугоўваньня пасажыраў, мне здаецца, павінна заняць вядучае месца ў рабоце камсамольцаў аўтобуснага транспарту”.

“Советская Белоруссия”, 1964 год:

“Чарговы пленум Вярхоўнага суду БССР абмеркаваў матэрыялы абагульненьня судовай практыкі па справах аб асобах, якія ўхіляюцца ад грамадзка карыснай працы і вядуць антыграмадзкі паразытычны лад жыцьця, праведзенага Вярхоўным судом БССР сумесна з пракуратурай рэспублікі. Пленум адзначыў, што суды сумесна з органамі пракуратуры, аховы грамадзкага парадку і грамадзкімі арганізацыямі правялі пэўную працу па барацьбе з дармаедамі. Большасьць асобаў, якія раней вялі антыграмадзкі паразытычны лад жыцьця, далучыліся да грамадзка карыснай працы… Пленум абавязаў суды разглядаць справы аб дармаедах, як правіла, у выязных сэсіях па месцы жыхарства вінаватых, з удзелам прадстаўнікоў грамадзкасьці, рупліва высьвятляючы ўмовы, што спрыяюць дармаедзтву, і прымаць меры да іх ліквідацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG