Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 6 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі рабочы”, 1944 год:

“Зь вялікім пад’ёмам, дружна правялі сьвята па сустрэчы 25-годзьдзя БССР і сьвята свайго вызваленьня ад іга нямецкіх акупантаў працоўныя Суражскага, Лёзьненскага, Дубровенскага, Мехаўскага, Гарадоцкага, Расонскага і іншых раёнаў нашай вобласьці. У пісьмах, прынятых на ўрачыстых пасяджэньнях, працоўныя нашай вобласьці, партызаны і партызанкі, якія змагаюцца ў тылу ворага, даюць клятву вялікаму правадыру і другу народаў, роднаму і любімаму Сталіну, што не пашкадуюць ні сіл, ні самога жыцьця і самаадданай працы ў бязьлітаснай барацьбе зь ненавісным ворагам за нашу вялікую Радзіму, за вялікага Сталіна”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год:

“На 12–14 студзеня плянаваўся страйк настаўнікаў з мэтай дамагчыся павышэньня зарплаты. Аднак у выніку перамоваў прымірэнчай камісіі, якую ўзначаліў міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь В.Гайсёнак, з урадам часовага замірэньня, здаецца, дасягнулі. Пастановаю Саўміну ад 4.01.1994 году пэдагагічным работнікам і прафэсарска-выкладчыцкаму складу ВНУ будуць выплачаныя аднаразовыя грашовыя сродкі зь бюджэту рэспублікі. На думку старшыні галіновага прафсаюзу Н.Дудзіна, сярэднія навучальныя ўстановы і ВНУ Магілёўшчыны занялі даволі дзіўную пазыцыю, не падтрымаўшы захадаў прафсаюзу дзеля абароны ўласных жа інтарэсаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG