Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЛІЦЭЙ ПРАЦЯГНЕ НАВУЧАНЬНЕ НА РАДЗІМЕ


Любоў Лунёва, Менск

Выкладчыкі ліцэю адзначаюць, што два тыдні заняткаў пад адным дахам былі плённыя. У будынку, дзе яны займаліся, былі добра абсталяваныя кабінэты біялёгіі, фізыкі, хіміі і спартовая заля. Дзеці мелі магчымасьць выконваць лябараторныя работы і займацца фізкультурай. На думку намесьніка дырэктара Лявона Баршчэўскага, навучаньне пад адным дахам спрыяе добрай псыхалягічнай атмасфэры.

(Баршчэўскі: ) “Ліцэісты працавалі плённа. Па праграме ліцэісты абышлі звычайныя школы. Калі давядзецца здаваць экзамэны экстэрнам, упэўнены, што нашы вучні здадуць іх пасьпяхова. Канечне, мы разьлічваем на тое, што будзем мець магчымасць папрацаваць у іншых краінах, ня толькі ў Літве. Праца над гэтым вядзецца. Прынамсі ліцэй не адчувае сябе кінутым на волю лёсу. Калі ўласны ўрад ня бачыць ліцэю альбо перасьледуе ліцэй, то іншыя краіны глядзяць на гэта інакш. За гэта ім вялікая падзяка. Праца была плённая. Былі ўрокі-экскурсіі. Праводзілі заняткі па месцах, якія згадваліся ў “Новай зямлі” Якубам Коласам. У іншай сытуацыі мы б такой магчымасьці ня мелі”.

15 студзеня калектыў будзе сьвяткаваць гадавіну ліцэю. Яшчэ ня вызначылі, у якім месцы, але ня выключана, што сьвяткаваньне адбудзецца ля брамы ліцэю. Менавіта ў гэты дзень 12 гадоў таму ліцэісты і выкладчыкі ўвайшлі ў будынак на Кірава, 21. Цяпер ён пусты. Ніякіх рамонтных работаў там не вядуцца. Чыноўнікі Міністэрства адукацыі прызначылі дырэктара ліцэю, загадчыцу бібліятэкі і загадчыка гаспадаркі. Натуральна, працы для іх няма, але заробак яны атрымліваюць.

Тым часам выкладчыкі ліцэю працуюць зь дзецьмі, не атрымліваючы грошай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG