Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 1 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Савецкая Беларусь”, 1924 год:

“Сёньня, у дзень выйсьця тысячнага нумару “Савецкай Беларусі”, мы бачым на абшарах Савецкай Беларусі ўжо ня іскру, а цэлае полымя беларускай культуры, і ў гэтым — вялікая заслуга газэты “Савецкая Беларусь”. Тысячны нумар пэрыядычнае часопісі — небывалая ў беларускім друку падзея. Гэты юбілей сьведчыць, што беларуская культура ўжо пакінула за сабою вузкія цярністыя сьцежкі і ўзыходзіць на шырокі шлях агульна-людзкога поступу. Выказваючы свае віншаваньні, Інстытут Беларускай Культуры ўпэўнены, што газэта “Савецкая Беларусь” як дагэтуль, так і ў будучыні, будзе высока трымаць каганец беларускае культуры і асьвятляць ім працоўныя гушчы беларускага народу”.

“Чырвоная змена”, 1934 год:

“У адказ на пастанову бюро ЦК ЛКСМБ і зварот сакратара ЦК тав. Герцовіча Саюз Совецкіх пісьменьнікаў БССР уключыўся ва Ўсесаюзны конкурс імя ХУІІ партзьезда на напісаньне лепшага нарыса і апавяданьня пра ўдзел комсамола ў соцыялістым будаўніцтве. У конкурсе ўдзельнічаюць каля 20 пісьменьнікаў, сярод іх т.т. Александровіч, Крапіва, Зарэцкі, Бядуля, Галавач, Сташэўскі, Мікуліч, Знаёмы, Блісьцінаў і іншыя. Комсамольская ячэйка пісьменьнікаў выклікала на спаборніцтва пісьменьнікаў-комсамольцаў Заходняй вобласьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG