Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ СТАЛІ БЕЛАРУСЫ ЖЫЦЬ ЛЕПЕЙ У 2003 ГОДЗЕ?


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, ці сталі вы жыць лепей у 2003 годзе?

(Спадар: ) “Я стаў жыць нашмат горш. Таму што ўзровень жыцьця падае, квартплата расьце”.

(Спадар: ) “Набыць нешта акрамя ежы ды штаноў — гэта цяжка. Увесь час даводзіцца капейкі лічыць, і гэта, шчыра кажучы, страшна надакучыла. Хочацца нейкай радасьці ў гэтым жыцьці, акрамя як пастаянна клапаціцца пра грошы”.

(Спадарыня: ) “Мы не працуем, два-пяць працоўных дзён на месяц, ды і ўсё. Дзьве траціны акладу плацяць, больш нічога. Калі б ня вёска, то трэба было б стаяць у пераходзе ды прасіць дапамогі”.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, ці сталі вы жыць лепей у годзе, які сыходзіць?”

(Спадарыня: ) “Лепей? Не. Мы пераехалі з Расеі, нам цяжка адаптавацца. Там дэмакратыя, а тут яшчэ не”.

(Спадар: ) “Не, мне падаецца, што я горш стаў жыць у годзе, які сыходзіць. У фінансавым пляне. Увогуле ня вельмі добры быў год. Мяркую, што новы год будзе значна лепшы. Проста спадзяюся, і ўсім таго ж жадаю”.

(Спадарыня: ) “Настрой ня вельмі добры, грошай няма — і стол ня вельмі добры. Грошай заўсёды больш хочацца, каб хаця б хапала за кватэру заплаціць, набыць што-небудзь”.

(Карэспандэнтка: ) “Чаго бы вы пажадалі сабе і сваёй краіне ў 2004 годзе?”

(Спадар: ) “Гэтай краіне хацелася бы пажадаць перастаць “выпендрывацца”. Урэшце трэба перастаць сядзець як сабака на сене на гэтых заводах і калгасах. Калі паглядзець крыху далей за межы краіны, то выявіцца, што нікому мы са сваім гонарам не патрэбныя”.

(Спадар: ) “Каб нашая краіна не заставалася ў адзіноце, мела кантакты зь іншымі краінамі. Каб мы мелі інвэстыцыі з замежных краінаў, каб быў нейкі рух, а тое мы жывем як сапраўды ў нейкім калгасе. Самі сабе: самі вырасьцілі, самі зьелі. Трэба мець зносіны, ад гэтага будзе лепей усім”.

(Спадарыня: ) “Хацелася б, каб было ціха і спакойна, і каб людзі былі больш чулыя. Асабліва каб моладзь ведала нейкую норму прыстойнасьці й памнажала традыцыі старых людзей”.

(Спадарыня: ) “Спачатку спакою. Таму што паглядзіш, што вакол робіцца — жах. Дзякую Богу, што ў нас спакойна, хаця б у гэтым сэнсе”.

(Карэспандэнтка: ) “Чаго б вы пажадалі Беларусі?”

(Спадарыня: ) “Няхай квітнее Беларусь”.

(Спадар: ) “З Новым годам, з новым шчасьцем!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG