Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКІМ БЫЎ АДЫХОДЗЯЧЫ ГОД ДЛЯ ЖЫХАРОЎ ГОМЕЛЮ?


Казімер Яноўскі, Гомель

(Мужчына: ) “Я – удзельнік вайны, стаўлю тэлефон. Ужо абяцаюць год і ніяк не паставяць”.

(Жанчына: ) “Год быў вельмі нядобры. Без супынку ўсё гэтыя тэракты. Хацелася б, каб усё было мірна, каб паменей розных гэтых тэрактаў”.

(Студэнтка: ) “Год быў гэты ня вельмі ўдалы: чаго хацелася, тое не збылося. У наступным годзе я спадзяюся добра здаць экзамэнацыйную сесію, і каб усе мае родныя былі здаровымі".

(Студэнтка: ) “Для мяне, можна сказаць, добра склаўся гэты год. Усё-такі ён – год Казла. Наступны год – гэта год Малпы. Кажуць, год пераменаў. Хацелася б, каб перамены гэтыя былі ў лепшы бок”.

(Школьнік: ) “Год быў добры. Я – школьнік. Ацэнкі ў мяне нармалёвыя былі”.

(Жанчына: ) “За кватэру мне трэба плаціць 86 тысячаў рублёў, а пэнсія – 120 тысячаў. Вось колькі мне застаецца на пражыцьцё! Вельмі цяжка. Ня ведаю, чым яны там думаюць і як?”

(Мужчына: ) “ Нічога добрага мы пакуль ня бачым. Зь фінансамі цяжка. Жыць як?”

(Мужчына: ) “Ведаеце, я ўжо нікому ня веру”.

(Мужчына: ) “Я б не сказаў, што жыць цяпер нашмат лепей, але і някепска. Жыць можна. Да той пары, пакуль у нас Лукашэнка будзе правіць, будзе ўсё добра, выдатна нават. Паглядзіце, якая прыгажосьць вакол нас! Ні голыя, ні босыя. У краму зойдзеш, усё ёсьць – цукеркі, хлеб. А раз хлеб ёсьць, значыць, і жыццё ёсьць”.

(Жанчына: ) “Для мяне гэты год быў добры. Я сустрэла каханага чалавека і ўладкавала сваё жыцьцё”.

(Мужчына: ) “ Кепска. Працы няма. Нікому ўжо ня патрэбны ў 50 гадоў. Няма дзе ўладкавацца”.

(Мужчына: ) “Вельмі кепска, бо нягоднік ва ўладзе”.

(Жанчына: ) “Для мяне вельмі кепска. Пенсія маленькая. Сем`я яшчэ вялікая. Дзеці ня ўсе працуюць, цяжка ўладкавацца. Аддасі за кватэру, за газ – і застаешся ні з чым. Вельмі цяжка. Нічога не купляем, толькі вачыма глядзімо. Мы самі раслі ў барознах і дзяцей вырасьцілі ў барознах. У мяне пяцёра дзяцей. А што мне плацяць – 100 тысячаў рублёў пенсіі. І 100 тысячаў трэба за газ заплаціць. Вот і жыві, як хочаш”.

(Жанчына: ) “Кватэра дарагая, працы няма. Грошай няма – і жыцьця няма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG