Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВАГОДНІЯ ЖАДАНЬНІ МЕНЧУКОЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

(Дзяўчына: ) “Навагодняе жаданьне? Я нават ня ведаю… Хацелася бы, каб у Новым годзе ўсе людзі былі здаровыя і шчасьлівыя”.

(Спадар: ) “Відаць, самае капіталістычнае жаданьне — каб грошай было больш”.

(Дзяўчына: ) “Мая мара быць мадэльерам-канструктарам. Я ўжо вывучылася і хачу быць вядомым майстрам дзіцячага адзеньня. Гэта мая навагодняя мара”.

(Спадар: ) “Вярнуцца яшчэ раз у Італію”.

(Хлопец: ) “Каб усё добра было з маёй працай. Цяпер я заканчваю ўнівэрсытэт. Жадаю добра яго скончыць і каб усё добра было з працай”.

(Дзяўчына: ) “Трапіць вучыцца ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт”.

(Спадар: ) “Каб усім было добра. Гэта самае галоўнае. Каб усе былі задаволеныя жыцьцём. Бо цяпер жыцьцё складанае і ня ўсе задаволеныя. Я хачу, каб усе былі задаволеныя”.

(Хлопец: ) “Я б пажадаў таго, чаго няма ў многіх людзей. Гэта каханьня й чалавечага шчасьця ўсім людзям”.

(Спадар: ) “Каб усім было добра ў наступным годзе”.

(Спадарыня: ) “Здароўя ўсе хочуць пэўна ж. Каб паступілі мае дзеці. Я не пра сваіх уласных. Я настаўніца. І жадаю ўсім, усім посьпехаў”.

(Дзяўчына: ) “Ёсьць такая прыкмета, што нікому нельга казаць сваіх жаданьняў, бо тады яны ня зьдзейсьняцца. Я лічу, што галоўнае — здароўе. Будзе здароўе, а астатняе дадасца”.

(Карэспандэнт: ) “Паводле звыклай традыцыі загадайце, калі ласка, навагодняе жаданьне”.

(Спадар: ) “Ну, што я магу пажадаць? Самае галоўнае — здароўя, шчасьця, каб сьнегу было болей. А то надвор’е сапсавалася. Усяго самага найлепшага пэўна ж усяму беларускаму народу”.

(Спадар: ) “Каб усё было добра”.

(Спадарыня: ) “Дай Бог, каб усім людзям было добра. І ў Новы год, і пасьля”.

(Хлопец: ) “Радасьці, усьмешак болей. Бо так звычайна ідзеш па вуліцы — усе нейкія сур’ёзныя. Людзей, што пасьміхаюцца, мала. Хочацца, каб у новым годзе іх было болей”.

(Дзяўчына: ) “Шчасьця, здароўя”.

(Дзяўчына: ) “Жадаю ўсім людзям, каб усё было добра ў іхных сем’ях, каб было здароўе і шчасьце. Гэта самае галоўнае”.

Гэткія навагоднія пажаданьні менчукоў сабе й іншым людзям.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG