Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРОЎКА ПАРТЫІ БНФ МАРЫЯ ГАЦУРА АБРАНАЯ ДЭПУТАТАМ СЕЛЬСАВЕТУ


Севярын Квяткоўскі, Менск

Марыя Гацура сябрўка Партыі БНФ ад 1991 году, нядаўна выйшла на пэнсію. У Юзафаве, дзе яна стала дэпутатам, тыповыя для сельскай мясцовасьці праблемы. Адна з галоўных — праблема газіфікацыі:

(Гацура: ) “Прыродны газ праходзіць побач, кудысьці ідзе, у саўгас “Савецкі”, там паляўнічая гаспадарка, туды езьдзіць прэзыдэнт паляваць. Туды яны правялі газ, там яны хутка ўсё зрабілі. Я дзьве гадзіны таплю кацёл, дым ідзе, нашу дровы, сяку…”

Марыя Гацура спадзяецца паўплываць на сытуацыю:

(Гацура: ) “Я буду ўносіць свае ідэі, словы, буду прапаноўваць тое, што я бачу ў жыцьці”.

Намесьнік кіраўніка Партыі БНФ па Менскай вобласьці Юрась Зянковіч наступным чынам пракамэнтаваў перамогу Марыі Гацуры:

(Зянковіч: ) “Абраньне Марыі Гацуры ў сельскі савет сьведчыць пра рост папулярнасьці дэмакратычных сілаў у Менскай вобласьці, у тым ліку ў вясковых рэгіёнах. Хоць вынік выбараў не зьмяняе карціны ў цэлым, але гэта чарговы званочак для сёньняшніх уладаў”.

Разам дэмакратычных кандыдатаў у мясцовых саветах Менскае вобласьці каля трыццаці. Марыя Гацура сталася адзінаццатай ад Партыі БНФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG