Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГРАМАДЗКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ “БМА-ГРУП” РЫХТУЕ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ БЕЛАРУСКУЮ ЁЛКУ


Галіна Абакунчык, Менск

У праграме ранішнікаў — дзіцячы спэктакль, дыскатэка, гульні, конкурсы, падарункі каля ёлкі ад Сьвятога Мікалая, і ўсё гэта — па-беларуску. Такое сьвята дзецям ды іхным бацькам падораць студэнты Ўнівэрсытэту культуры, а таксама акторы тэатру “Вольная сцэна”. Пра патрэбу беларускай ёлкі для дзяцей гаворыць адзін з арганізатараў, лідэр суполкі “БМА-Груп” Віталь Супрановіч:

(Супрановіч: ) “Мы зьвярнулі ўвагу на тое, што ўсе ёлкі, якія прапануюць палацы культуры, яны ўсе расейскамоўныя. І таму мы вырашылі зрабіць беларускамоўную ёлку. Ужо цяер мы бачым, што цікавасьць ёсьць: людзі телефануюць і гэтая запатрабавальнасьць расьце. На жаль, пакуль што гэта адбываецца толькі ў Менску, але мы думаем, каб пачынаць нешта падобнае рабіць і па Беларусі”.

Раней адзіную беларускую ёлку грамадзкія арганізацыі штогоду праводзілі ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Аднак пасьля ліквідацыі ліцэю традыцыю беларускіх ранішнікаў сталі падтрымліваць айчынныя бізнэсоўцы. У прыватнасьці, кампанія “БЕЛПІ” альбо “Беларускае пітво”, якая гэтаксама фундуе вельмі многія беларускія літаратурныя і музычныя праекты, набыла больш за сотню квіткоў на ранішнік, якія плянуе падарыць дзецям-сіротам менскага прытулку №7. Вось што з гэтай нагоды ў інтэрвію Радыё Свабода сказаў адзін з кіраўнікоў “БЕЛПІ” Зьміцер Дайнэка:
Дайнэка:

(Дайнэка: ) “Хто яшчэ гэта будзе падтрымліваць, калі ня мы? І хто яшчэ будзе ўкладаць, калі ня мы? Мы ўкладаем менавіта ў нашае беларускае, роднае. Для нас няма нічога больш галоўнага, больш істотнага”.

Пасьля навагодніх сьвятаў кампанія “БМА-Груп” пры падтрымцы іншых грамадзкіх арганізацыяў ды айчынных бізнэсоўцаў плянуе распачаць працу дзеля стварэньня для беларускамоўных дзяцей кавярні-клюбу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG