Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРШАНСКАМУ СЯБРУ КХП БНФ ЮРАСЮ КОНЫШКУ ПРЫСУДЖАНЫ ГРАШОВЫ ШТРАФ ПАМЕРАМ 330 ТЫСЯЧ РУБЛЁЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Жыхару Воршы Юрасю Конышку прысуджаны штраф памерам 20 базавых велічыняў, што складае 330 тысяч беларускіх рублёў. Яшчэ двое арганізатараў пікету, праведзенага ў Воршы 11 студзеня гэтага году, былі пакараныя 6 месяцаў таму.

За выкарыстаньне ў часе акцыі плякату “Лукашызм зьнішчае Беларусь” Яўгеніі Казловай ды Ўладзімеру Карабанаву былі прысуджаныя такія самыя грашовыя штрафы. Праўда, на той час памер базавай велічыні быў меншы, і 20 базавых велічыняў складалі ўсяго 288 тысяч беларускіх рублёў.

Прыцягнуць да суду спадара Конышку на той час не ўдалося: ён быў судовым заседацелем і не падлягаў адміністратыўнай адказнасьці без адпаведнае санкцыі абласнога савету. 5 верасьня гэтага году ў часе чарговага пасяджэньня аблсавету спадара Конышку пазбавілі ягонае засядальніцкае недатыкальнасьці, што сталася штуршком да працягу судовага працэсу. Сёньня судзьдзя Аршанскага гарадзкога суду Ігар Калесьнік яго завяршыў.

Паводле словаў спадара Конышкі, штраф, прысуджаны яму сёньня, яшчэ адносна невялікі: учора ў Кастрычніцкім раённым судзе Віцебску ягоным аднапартыйцам Уладзімеру Плешчанку ды Аляксандру Салаўяну за несанкцыянаванае пікетаваньне прысуджаныя куды большыя грашовыя пакараньні – памер штрафу спадара Плешчанкі складае 2 мільёны 500 тысячаў, а памер штрафу спадара Салаўяна --2 мільёны 600 тысячаў беларускіх рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG