Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЦЛАЎ СТАНКЕВІЧ: “МЫ БУДЗЕМ РАБІЦЬ УСЁ МАГЧЫМАЕ, КАБ ГУЧАЛА БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ”


Тацяна Поклад, Вільня

Віленская вучнёўская сэсія ліцэістаў пачалася ўчора і працягнецца два тыдні. Заняткі адбываюцца у памяшканьні Віленскага ліцэю. Сёньня адбылася сустрэча калектыву Ліцэю з дырэктарам Інстытуту міжнародных дачыненьняў Літвы Раймандасам Лапатой, заснавальнікам Беларускага інстытуту – недзяржаўнай арганізацыі, якая апекавалася арганізацыяй візыту Ліцэю, і зь сябрам Сойму Літвы Вацлавам Станкевічам, дэпутатам ад партыі сацыял-лібэралаў. Ён – старшыня палямэнцкай камісіі ў справах НАТО, сябра дэлегацыі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, а таксама – сябра парлямэнцкай групы сувязяў зь Вярхоўным Саветам Беларусі 13-га скліканьня і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Парлямэнтар адзначыў, што выказвалася незадаволенасьць беларускіх дыпляматаў з нагоды таго, што Літва дапамагае Беларускаму Ліцэю.

(В.Станкевіч: ) “Ня толькі інтэлігенцыя Літвы, але і ўвогуле, і ўрад Літвы неабыякава ставіцца да справы ліцэю. Ўсё ж такі мы добрыя суседзі, і Беларусь для нас – вялікі блізкі сусед, і мы не маглі не зьвяртаць увагі, што, на жаль, так сталася зь Ліцэем у Беларусі. І таму ў гэтай справе ўдзельнічае ня толькі інтэлігенцыя Літвы, але і ўрад Літвы, і я гэта хачу сказаць, каб ведалі ўсе. Я гэтым як чалец парлямэнту Літвы вельмі ганаруся.

Наконт беларускай амбасады. Асабіста мне нічога не было сказана, але, як я чуў ад нашых дыпляматаў, з боку беларускай амбасады у Літве была такая пагроза, што калі вы будзеце штосьці рабіць наконт Ліцэю, так мы зачынім вашыя літоўскія школы ў Беларусі. Вось гэта мне даводзілася чуць ад нашых дыпляматаў”.

Прыезд калектыву Ліцэю у Вільню стаўся магчымым найперш дзякуючы недзяржаўным арганізацыям, – Беларускаму інстытуту, віленскай беларускай грамадзе. Літва як дэмакратычная краіна ня можа адмовіць ў падтрымцы навучальнай установе:

(В.Станкевіч: ) “Абавязкова будзем дапамагаць. Мы ня лічым, што гэта справа палітычная. Гэта ж дэеці. Мы хочам толькі дабра. Мы хочам, каб у Беларусі была дэмакратыя. Каб краіна была прагназаваная для нас. І мы будзем дапамагаць дзецям, мы будзем дапамагаць настаўнікам, мы будзем рабіць усё магчымае, каб гучала беларуская мова на тэрыторыі Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG