Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ГАЗПРОМ” НАСТОЙВАЕ НА РЫНКАВЫХ ПАДЫХОДАХ


Валер Каліноўскі, Менск

Сёньня ж, як паведаміла прэсавая служба “Газпрому”, Аляксей Мілер прапанаваў беларускаму боку “паскорыць працэс падпісаньня кантракту на пастаўкі газу ў 2004 годзе на рынкавых умовах”. Бакі таксама дамовіліся працягнуць перамовы пра ўмовы і тэрміны стварэньня сумеснага газатранспартнага прадпрыемства на базе “Белтрансгазу”.

Такім чынам, дамоўленасьці пра ўнутрырасейскія цэны на газ для Беларусі, на што да апошняга часу спадзяваліся ў беларускім урадзе, дасягнуць не ўдалося. За газ трэба будзе плаціць 50–80 даляраў за тысячу кубамэтраў. А калі да новага году кантракт падпісаны ня будзе, то Беларусь можа застацца зусім бяз газу.

“Газпром” таксама прызнаў, што сёлета няма шанцаў на прыватызацыю “Белтрансгазу,” бо беларускі бок не пайшоў на істотныя саступкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG