Паводле Лукашэнкі, валютнай інтэграцыі мусіць папярэднічаць стварэньне адзінай эканамічнай прасторы і роўных умоваў гаспадараньня для прадпрыемстваў і насельніцтва Беларусі і Расеі. Размова Лукашэнкі з Пракаповічам адбылася напярэдадні прыезду ў Менск расейскай урадавай дэлегацыі на чале зь віцэ-прэм’ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрынам. Сёньня сп. Кудрын заявіў, што пакет пагадненьняў па адзінай валюце не прадугледжвае кампэнсацыяў Беларусі з боку Расеі. Пэўны час таму беларускі ўрад выступіў з прапановамі, паводле якіх Расея павінная заплаціць Беларусі ў якасьці кампэнсацыі за пераход на расейскі рубель паўтара мільярду даляраў.