Паколькі з гарадзкога бюджэту грашовае дапамогі чакаць не выпадае, калектыў музэйнага комплексу “Гісторыя ды культура Аршаншчыны” абвесьціў збор дабрачынных ахвяраваньняў, зьвярнуўшыся да грамадзкасьці гораду.
На думку ініцыятараў акцыі, гэты партрэт Уладзімера Караткевіча стаў бы адным са знакавых экспанатаў музэю. Вядомы беларускі пісьменьнік на тым палатне ўсьмешлівы ды малады.