Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАДАТКОВАЯ ІНСПЭКЦЫЯ ЖОДЗІНА АБВІНАВАЧВАЕ ЛІДЭРА МЯСЦОВАЙ СУПОЛКІ ПАРТЫІ БНФ У ФІНАНСАВЫХ ПАРУШЭНЬНЯХ

Міхал Стэльмак, Менск

Спадар Лапіцкі ў сакавіку 2001 году ў Жодзіне набыў для сям’і двухпакаёвую кватэру. Паводле інспэктараў, факт набыцьця жыльля жодзінскім апазыцыянэрам сьведчыць пра ўтойваньне ім даходаў ад падаткаабкладаньня. Інспэкцыя запатрабавала праз суд спагнаць з “народафронтаўца” звыш 2 мільёнаў рублёў штрафных санкцыяў. У сваю чаргу, Аляксей Лапіцкі лічыць дзеяньні жодзінскай інспэкцыі незаконнымі – помстай мясцовых уладаў за яго актыўную палітычную дзейнасьць.

Судзьдзя Ларыса Фраленкова вырашыла прадоўжыць разгляд гэтай судовай справы ў студзені 2004 года.
XS
SM
MD
LG