Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЦІ МОЖНА ДАПАМАГЧЫ БЕЛАРУСАМ?”


Тацяна Поклад, Вільня

Вядучае аналітычнае літоўскае выданьне "Atgimimas" уздымае тэму дачыненьняў Літвы і Беларусі з пункту гледжаньня магчымае дапамогі дзеля дэмакратызыцыі краіны з “апошняй ў Эўропе дыктатурай”. Палітычны аглядальнік Томас Вайсэта піша: “Грузія – Малдова – Украіна: ці гэтая ядзерная рэакцыя магла б дасягнуць прыгнечаную рэжымам А.Лукашэнкі суседнюю Беларусь? І як Літва магла б тут дапамагчы?”

Пры літоўскім парлямэнце дзейнічае група сувязяў з Вярхоўным Саветам Беларусі 13-га скліканьня і дэмакратычнымі сіламі. Старшыня гэтае групы Раса Юкнявічэне падкрэсьлівае: “Ня варта забывацца, што калі гаварыць пра афіцыйную палітыку ў дачыненьні да Беларусі, то гэта – палітыка у дачыненьні да А.Лукашэнкі і цалкам ад яго залежнага парлямэнту”. Тым ня менш, паводле Р.Юкнявічэне, “палітыка А.Лукашэнкі – самаізаляцыя, але гэта не азначае, што мы павінны дазволіць яму адпаведна абыходзіцца з усёй беларускай нацыяй. Трэба спыніць спробы А.Лукашэнкі ізаляваць ўсю краіну”.

У артыкуле выданьня "Atgimimas" пісьменьнік Казіс Альменас выказвае думку, што “хаця кантакты з афіцыйнымі беларускімі уладамі як-бы легітымізуюць іх, – усё ж, калі хочаш кантактаваць зь “вязьнямі”, даводзіцца мець дачыненьні і з ”турэмшчыкамі”. Пісьменьнік К. Альменас падкрэсьліў – усе высілкі будуць марнымі, калі ня зьменіцца сам беларускі мэнталітэт.

У артыкуле выказваецца думка літоўскай дэпутаткі Р.Юкнявічэне, што Эўразьвяз не заўсёды арыентуецца ў беларускай сытуацыі, і часам нават ствараецца ўражаньне, што Эўразьвяз глядзіць на Беларусь як на частку Расеі, у якую ня варта інвэставаць. Таму Літва можа зрабіцца “дэмакратычнай трыбунай Беларусі у Эўропе”, прадстаўляць Беларусь на эўрапейскіх сустрэчах рознага ўзроўню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG