Міліцыянты ўзбудзілі крымінальную справу паводле рабаўніцтва. Вядзецца пошук злачынцаў.
На пасаду рэктара сп. Стражаў быў прызначаны ўсяго месяц таму, 17 лістапада, пасьля гучнай адстаўкі Аляксандра Казуліна.
Цягам году ў Менску ахвярамі злачынцаў ля пад’ездаў сваіх дамоў сталі сотні людзей. Сярод іх вядомыя дзеячы культуры і навукі: акадэмікі Радзім Гарэцкі і Яўген Бабосаў, галоўны рэжысэр тэатру “Вольная сцэна” Валеры Мазынскі, дырэктар Нацыянальнага гуманітаранага ліцэю імя Якуба Коласа Уладзімер Колас.
Ва ўсіх выпадках міліцыя распачала крымінальныя справы, але злачынцы дагэтуль ня знойдзеныя.