Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 ГАДОЎ ТАМУ БРАТЫ РАЙТЫ ЗЬДЗЕЙСЬНІЛІ ПЕРШЫ Ў ГІСТОРЫІ ЧАЛАВЕЦТВА КІРАВАНЫ ПАЛЁТ НА ЛЯТАЛЬНЫМ АПАРАЦЕ


Сяргей Шупа, Прага

Жыхары Менску ўпершыню на свае вочы ўбачылі самалёт праз 8 гадоў пасьля гістарычнага палёту братоў Райт – у 1911 годзе, калі славуты расейскі авіятар Сяргей Утачкін падчас турнэ па гарадох расейскай Імпэрыі наведаў Менск, дзе выканаў паказальны палёт над Камароўкай.

Празь некалькі гадоў пачалася вайна, падчас якой шырока выкарыстоўвалася авіяцыя – самалёт стаўся справай цалкам звычайнай, хоць адчуць смак палёту тады выпадала нямногім.

Яшчэ адзін сёлетні юбілей – 80 гадоў таму, у 1923 годзе па Беларусі праводзіцца шырокамаштабная кампанія збору сродкаў на пабудову ”Чырвонага Самалёта”. У Менску лекцыі на авіяцыйныя тэмы чытаў лётчык Зярноў, і лекцыі гэтыя актыўна наведвала жаночая частка насельніцтва беларускай сталіцы. Пару разоў на месяц лётчык Зярноў дэманстраваў сваё майстэрства ў паветры над Гарадзкім Садам – цяперашнім Паркам Горкага. На сабраныя сродкі быў збудаваны самалёт зь першым у гісторыі авіяцыі беларускамоўным надпісам на борце – ”Савецкая Беларусь”. Самалёт быў урачыста перададзены Чырвонай Арміі для пасьпяховага змаганьня зь імпэрыялістычным акружэньнем.

У канцы 20-х гадоў крыху багацейшыя людзі маглі й самі пакаштаваць насалоду палёту – тады арганізоўваліся камэрцыйныя палёты на 8-месцавым пасажырскім ”Юнкерсе”. А ў 1933 годзе – 70 гадоў таму – у Менску адкрыўся аэрапорт. Ад таго часу – праз 30 гадоў пасьля свайго ўзьнікненьня – авіяцыя трывала ўвайшла ў наш побыт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG