Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАТЫРОХДЗЁНКА МАСКІРУЕ РЭАЛЬНАЕ БЕСПРАЦОЎЕ


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Да новага году ў аб`яднаньні “Хімвалакно” адмыслоўцы фінансавай, эканамічнай службаў, начальнікі цэхаў, нарміроўшчыкі будуць атрымліваць за вымушаны выходны дзень адну траціну сваіх акладаў, але ўжо з 15 студзеня да 15 траўня, паводле загаду генэральнага дырэктара Маркава, выплаты будуць спынены.

Скарочаны працоўны тыдзень у аб`яднаньні ўведзены найбольш з прычыны затавараньня неканкурэнтаздольнай прадукцыяй.

Наагул практыка вымушаных адпачынкаў і скарочаных працоўных тыдняў прымяняецца дзеля маскіроўкі рэальнага беспрацоўя і эканамічнага стану прадпрыемстваў. Паводле абласной управы статысткі, сёлета ў рэгіёне ня поўнасьцю былі заняты на вытворчасьці каля 30 тысячаў чалавек. Амаль палова зь іх не атрымлівала ніякай кампэнсацыі за вымушаныя прагулы.

Няпоўны працоўны тыдзень заняты цяпер людзі на фабрыцы “Чырвоная зорка”, прадпрыемстве “Вясёлка”, у аб`яднаньні “Сейсматэхніка”. Апошнія два прадпрыемствы ў лістападзе наогул працавалі толькі тры дні на тыдзень.

Адмысловы графік выхаду на працу ў пятніцу прымяняецца і ў аб`яднаньні “Гомсельмаш”. Некаторыя ягоныя цэхі працавалі летам у суботу, а зараз – атрымалі адгулы. У іншых – проста бракуе заказаў.

Вось што распавяла майстар галаўнога заводу, якая не пажадала называць сваё імя:

(Майстар: ) “Загрузкі практычна няма. Попыт на нашы тавары не вялікі, таму і не загружаныя людзі. Робім дэталі да камбайнаў, але зараз і камбайнаў меней выпускаем. Калі ёсьць мэтал, некаторыя цэхі працуюць. Але, паводле графіку, усе асноўныя цэхі пераведзены на чатырохдзёнку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG