Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРЫШТАВАНЫ БЫЛЫ РЭЖЫСЭР “БЕЛАРУСЬФІЛЬМУ” РУСЛАН ЗГОЛІЧ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Нагадаем, больш за год таму на “Беларусьфільме” зьнікла частка ўжо амаль гатовага фільму “Госьці”, рэжысэрам якога быў Руслан Зголіч. Сьледзтва абвінаваціла ў крадзяжы Руслана Зголіча, але да суду справа не дайшла, бо рэжысэр патрапіў на абсьледаваньне ў псыхіятрычны шпіталь у Навінках. Потым Зголіч выйшаў з Навінак і больш за год хаваўся ад міліцыі, якая шукала яго, каб зноў адправіць на лячэньне. Рэжысэр заяўляе, што яго перасьледуюць за крытыку на адрас кіраўніцтва “Беларусьфільму”.

У 2002 годзе ў абарону Руслана Зголіча публічна выказаліся сябры Расейскага ПЭН-Цэнтру, у тым ліку Бэла Ахмадуліна і Андрэй Бітаў. Яны папярэджвалі аб пагрозе аднаўленьня ў Беларусі савецкай практыкі выкарыстаньня псыхушак супраць іншадумцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG