Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАБРУЙСКІЯ ГРАМАДЗКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ СТВАРЫЛІ КААЛІЦЫЮ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХ


Марыя Ўсьціновіч, Бабруйск

У склад кааліцыі ўвайшлі сем грамадзкіх арганізацыяў Бабруйску: ініцыятыва “Свая справа”, аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”, таварыства інвалідаў, рух філаматаў, арганізацыя працоўных жанчын, гарадзкое аддзяленьне правабарончага цэнтру “Вясна” і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Лідэры грамадзкіх арганізацыяў Бабруйску аб’ядналіся, каб падтрымаць кааліцыю “5+”. “У Беларусі ўсталяваўся жорсткі аўтарытарны рэжым, які не зацікаўлены ў свабодным волевыяўленьні грамадзянаў, — гаворыцца ў заяве бабруйскай кааліцыі. — Таму мы добра разумеем, што толькі перамога прадстаўнікоў адзінага блёку дэмакратычных сілаў Беларусі можа даць магчымасьць выйсьці з таго складанага сацыяльна-эканамічнага і грамадзка-палітычнага становішча, у якім мы апынуліся”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG