Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК СЬВЯТКУЮЦЬ КАЛЯДЫ Ў РУБЯЖЭВІЧАХ?

Міхал Стэльмак, Менская вобласьць

(Рыдвінская: ) “25 сьнежня нараджаецца Ісус Хрыстос. Гэта вельмі вялікае сьвята”.

(Карэспандэнт: ) “Тут рыхтуюцца загадзя да Калядаў?”

(Аляксандар: ) “Абавязкова рыхтуемся”.

(Тацяна Антонаўна: ) “Гэта вельмі вялікае сьвята. Вось заўтра пост, іду па рыбу. З салам, зь мясам не ямо”.

(Карэспандэнт: ) “А колькі цягнецца пост?”

(Тацяна Антонаўна: ) “Ад 30 лістапада і да 25 сьнежня”.

(Вашкевіч: ) “Не, у нас, у каталікоў, толькі пятніца і серада “посныя”. Ну і яшчэ ў суботу старыя людзі посьцяць. Моладзь, безумоўна, гэтага не прытрымліваецца”.

(Скаруліс: ) “Унас, у Рубяжэвічах, тры крамы: адна дзяржаўная і дзьве прыватныя. Таму абы грошы — усяго хапае”.

(Быліна: ) “Цяпер рыхтуем стравы. Мясныя, трусоў запякаем, кумпякі, каўбасы робім. Булкі пячэм. А да булкі трэба ж і чарка”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы рыхтуецеся да Калядаў?”

(Зінаіда: ) “Я адна жыву, і мне кожны дзень — Каляда. Як бульбу цёплую звару, дык і Каляда. А палянуесься, дык гарбаты пап’еш і Каляды няма. Уся цікавасьць да жыцьця згубленая”.

(Карэспандэнт: ) “Як адзначаюць у Рубяжэвічах Каляды?”

(Марыя Трафімаўна: ) “Адразу ядзім куцьцю. Посную. Без аніякай выпіўкі. Стравы ўсе посныя. Потым а 12-й гадзіне ідзем у касьцёл на пастэрку”.

(Нуладзэ: ) “Мяне завуць Мікалай Андрэевіч Нуладзэ. Тут у нас, у Рубяжэвічах, выдатна. Людзі выходзяць і дружна сустракаюць Каляды. Тут у Рубяжэвічах мне на гэты конт вельмі падабаецца”.

(Карэспандэнт: ) “Як тут адзначаюць Каляды?”

(Гурын: ) “Тут у касьцёле служба калядная праходзіць. Адзначаем я, муж, трое дзяцей. Яны вельмі чакаюць прыходу Калядаў. Бо гэта — небудзённы дзень”.

(Карэспандэнт: ) “Як вы будзеце адзначаць?”

(Аляксандар: ) “Мы зьбіраемся ў матчынай хаце. Прыяжджае брат і я зь сем’ямі. Такая ў нас традыцыя. Калі ўсе здаровыя, то трэба ў маці быць абавязкова”.

(Гурын: ) “Мы варым куцьцю. Пячэм аладкі на дражджах. Будзе і рыбка і сялёдка”.

(Быліна: ) “Як я памятаю, і мае бацькі, і бабулі, і прадзеды так адзначалі. Рыхтуемся, каб усё было смачна, было добра. Каб Бог даў — і Новы год быў такі, як мы рыхтуемся. Каб увесь год мы маглі есьці, частавацца і людзей частаваць”.

(Гурын: ) “Спакон вякоў тут так было”.
XS
SM
MD
LG