Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯНДАР СВАБОДЫ


РС/РСЭ

14 сьнежня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Навум, імя якога ў народзе зьвязвалі з навукай. Даўней лічылася, што менавіта ў гэты дзень трэба пачынаць вучыць дзяцей. Маўляў, “Навум розуму навучыць”.

Таксама ўчора споўнілася 615 гадоў з дня першае летапіснае згадкі Маладэчна.

14 сьнежня 1812 году рэшткі Напалеонаўскай арміі перайшлі Нёман.

14 сьнежня 1989 году памёр Андрэй Сахараў, расейскі дысыдэнт і праваабаронца, які ў першай палове сваёй біяграфіі быў стваральнікам савецкай вадароднай бомбы.

Сярод знакамітых людзей сьвету, што нарадзіліся 14 сьнежня ў розныя гады, згадаем сёньня францускага астроляга і прадказальніка Мішэля Настрадамуса і ягонага земляка паэта-сюррэаліста Поля Элюара.

Цяпер – пра сёньняшні каляндар.

15 сьнежня 1946 году ў Менску пачаўся суд над ваеннымі злачынцамі, афіцэрамі нямецкае арміі. Паводле прысуду праз паўтара месяца 14 генэралаў і афіцэраў будуць пакараныя сьмерцю. Публічнае пакараньне адбудзецца на беразе Сьвіслачы ў раёне вуліцы Лодачнай.

15 сьнежня 1985 году ў Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.

15 сьнежня 1995 году агульная эўрапейская валюта атрымала сваё сучаснае найменьне – эўра.

15 сьнежня ў розныя гады нарадзіліся наш зямляк Людвік Зэмэнгоф, які стварыў мову эспэранта; беларускі літаратуразнаўца Сьцяпан Александровіч, зь якога пачалася так званая філялягічная школа ў літаратуры і першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Прафэсар Шушкевіч нарадзіўся ў Менску ў 1934 годзе.

Таксама сёньня спаўняецца 10 гадоў, як пакінуў гэты сьвет Уладзімер Калесьнік, адзін з найбольш паважаных беларускіх літаратараў. Амаль усё жыцьцё Калесьнік пражыў у Берасьці, першы ў паваеннай Беларусі дасьледаваў творчасьць заходнебеларускіх паэтаў і пісьменьнікаў Жылкі, Танка, Таўлая. Разам з Алесем Адамовічам і Янкам Брылём Калесьнік стварыў дакумэнтальную кнігу “Я з вогненнай вёскі...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG