Першая рэакцыя людзей на інфармацыю пра арышт былога ірацкага дыктатара была наступнай:
(Спадарыня: ) “Нарэшце, можа, скончацца ўсе гэтыя тэрарыстычныя акты, якія ўсіх хвалююць. У мяне былі сябры, якія змагаліся за незалежнасьць Курдыстану. Дык ён практычна ўсіх іх вырэзаў і зьнішчыў”.
(Спадар: ) “Усё роўна, у прынцыпе, што там арыштаваны Садам Хусэйн. Бо я маю пэўны недавер да сродкаў масавай інфармацыі. А па-другое, тое, што ў Іраку арыштаваны Садам Хусэйн, я думаю, ня вырашыць глябальна абстаноўку ў Іраку. Знойдзецца другі чалавек, які здолее яго замяніць”.
(Спадар: ) “Ня можа быць. Ня веру”.
(Спадар: ) “Садам Хусэйн ня можа быць арыштаваны. У Садама шмат грошай, у яго шмат знаёмых, якія яму могуць дапамагчы. Наўрад ці яго арыштавалі”.
(Спадар: ) “Калі гэта праўда, то толькі задавальненьне адчуваю”.
(Спадар: ) “Нармальна. Араштавалі, няхай разьбіраюцца. Думаю, што нешта ён заслужыў”.
(Спадар: ) “Раней жа казалі, што ён мёртвы. Ніяк не стаўлюся”.
(Спадар: ) “Як да Мілошавіча. Гэтак жа”.
(Спадарыня: ) “Злачынцаў трэба судзіць. А наколькі ён злачынца, наколькі ён вінаваты, хай разьбіраецца правасудзьдзе”.
(Спадарыня: ) “У рэшце рэшт ён ужо не фігура, і арыштаваны ён ці не, ці проста недзе ў небыцьці, мяне гэта ня вельмі хвалюе”.
(Спадарыня: ) “Я ня чула пра гэта яшчэ. Стаўлюся да арышту станоўча”.
(Спадар: ) “Трэба выручаць Хусэйна”.
(Спадарыня: ) “Ня можам цярпець амэрыканцаў, таму вельмі ня рады гэтай навіне”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што час усё паставіў на свае месцы, таму напэўна гэта радасная навіна”.
(Спадар: ) “Я нават ня ведаў пра гэта. Значыць канец Садаму Хусэйну ды ўсё. Канечне, ён чалавек нядобры”.
(Спадар: ) “Я лічу, што гэта вельмі хораша. Садам Хусэйн быў вялікім злачынцам. Я вельмі рады, што на аднаго злачынца стала менш”.
(Спадар: ) “Садам Хусэйн – злачынца, ваенны злачынца. Ён стваральнік найбольш буйной экалягічнай катастрофы, наколькі я ведаю, другой пасьля Чарнобылю. Тое, што ён зрабіў у 1990 годзе – ужываньне зброі масавага зьнішчэньня супраць уласнага народ – гэта жахліва. Злачынца мусіць быць асуджаны безумоўна. Мы, на шчасьце, не маем дачыненьня да гэтых войнаў і да гэтага чалавека нібыта ніякага. Вельмі добра, што адбудзецца суд. Яго павінны пачуць ва ўсім сьвеце, убачыць, гэта трэба паказаць. Многія людзі ня ведаюць, што было ў 1990 годзе. Гэта мусіць быць сапраўды галосны вялікі працэс”.
Гэтак паставіліся мінакі на менскіх вуліцах да арышту былога ірацкага дыктатара Садама Хусэйна.