Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТРЫ МАСТАЦКІЯ ПРАЕКТЫ АЛЕСЯ ПУШКІНА Ў ВОРШЫ


Браніслава Станкевіч, Ворша

Паводле даўняй ужо завядзёнкі, адна заля ў аршанскім музэі Ўладзімера Караткевіча адмыслова прызначаная дзеля мастацкіх выставаў, і сёньня выставу твораў беларускіх мастакоў Алеся Марачкіна ды Алеся Шатэрніка заменіць экспазыцыя карцінаў Алеся Пушкіна. Гэта ўжо трэцяя выстава мастака, якая экспануецца ў Воршы, і, паводле словаў самога аўтара, яна ўключае некалькі партрэтаў ягоных сваякоў, блізкіх людзей, а таксама самы першы ягоны твор, датаваны 1981 годам, твор пад назваю “Маё пакаленьне”.

Што да малюнкаў- татуіровак, то ў гэткім досыць пакуль што нетрадыцыйным у Беларусі жанры атрымалі ўвасабленьне такія вядомыя творы Ўладзімера Караткевіча, як “Дзікае паляваньне караля Стаха”, “Ладзьдзя роспачы”, “Чорны замак Альшанскі”, “Чазенія”.

Малюнкі-татуіроўкі Алеся Пушкіна будуць надрукаваныя асобным выданьнем ды стануць мастацкім дадаткам да новага музычнага дыску “Павей, вецер”. Прадусарам гэтага музычнага праекту ёсьць Алесь Суша. Сёньня ў Воршы адбудзецца першае грамадзкае праслухоўваньне падрыхтаваных запісаў, і ў гэтым сэнсе аршанцам пашанцавала: у Менску прэзентацыя дыску пройдзе толькі перад самымі Калядамі.

А яшчэ ў Воршу сёньня прыедуць прадстаўнікі рэдакцыі часопісу “Дзеяслоў”, каб бліжэй пазнаёміцца са сваімі аршанскімі чытачамі, і пры канцы вечарыны чакаецца выступ паэта Андрэя Хадановіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG